Медыкі спадзяюцца на стабілізацыю сітуацыі з каронавірусам праз месяц
Медыкі спадзяюцца на стабілізацыю ў краіне сітуацыі з каронавірусам ужо праз месяц. Чакаецца, што павелічэнне новых выпадкаў захворвання спыніцца ў студзені і пачнецца паступовае зніжэнне.
Прырост заражэнняў адбываецца з-за так званага “сямейнага распаўсюду”, бо пацыенты з лёгкай формай лечацца ў хатніх умовах, – адзначыла лекар-эпідэміёлаг Таццяна Кім:
– Рэгіструецца рост захворвання за кошт хворых грамадзянаў у сямейных ачагах. То бок, калі адзін член сям’і хварэе, то вельмі вялікая рызыка захворвання ў іншых членаў сям’і. І за лік такіх выпадкаў у нас ідзе рост захворвання. Трэба разумець, што такога хворага трэба ізаляваць у асобны пакой, трэба праводзіць прыборку з выкарыстаннем дэзынфекцыйных сродкаў. Хворы павінен насіць маску, у такім выпадку мінімізуецца рызыка захворвання для іншых членаў сям’і.
Па стане на першае снежня, у Беларусі зарэгістравана 1572 новых выпадкаў COVID-19. Пад наглядам медыкаў знаходзіцца амаль 24 тысячы пацыентаў.
Беларускае Радыё Рацыя