Медыкі стварылі незалежны прафсаюз
Арганізацыя работнікаў аховы здароўя «Панацэя» стала адным з адгалінаванняў Свабоднага прафсаюза Беларускага.
Заснавальнікамі галіновай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аховы здароўя «Панацэя» сталі супрацоўнікі РНПЦ ДАГІ, РНПЦ АМР ім. Аляксандрава, МНПЦ ХТіГ, 3 ГКБ ім. Клумава і іншыя.
Сваёй задачай «Панацэя» ставіць абарону правоў і інтарэсаў супрацоўнікаў аховы здароўя, аб’яднанне медыцынскай супольнасці, абмеркаванне медыцынскай рэформы, а таксама пашырэнне магчымасцяў міжнароднага супрацоўніцтва для работнікаў аховы здароўя.
Сябры прафсаюза запрашаюць зацікаўленыя калектывы ўсіх медыцынскіх устаноў па ўсёй Беларусі далучыцца да «Панацэі» для адстойвання агульных інтарэсаў.
