Медыкі з постсавецкіх краін часцей заражаюцца COVID-19
У Беларусі статыстыка па колькасці захварэўшых медыкаў не агучваецца.
Пра аналагічную статыстыку ў Кыргызстане падчас анлайн-канферэнцыі паведаміла мясцовая журналістка Ганна Капушэнка:
– У нашай краіне каля 26% ад заражаных. Мы вырашылі даведацца, колкі лекараў заразілася ў іншых краінах. Мы сутыкнуліся зусім з іншай сітуацыяй, бо не ўсе краіны ўвогуле публікуюць статыстыку па заражаных лекарах. Напрыклад, у Казахстане гэта робіцца штодзённа, ва Украіне таксама, а ў іншых краінах з гэтым было складана.
Усяго ў свеце доля медработнікаў, якія захварэлі на COVID-19 складае каля 16%. Дадзеныя вар’іруюцца ад краіны да краіны ў залежнасці ад маштабаў тэставання і прынцыпаў складання афіцыйнай статыстыкі.
Беларускае Радыё Рацыя
