Медыкі заклікаюць рабіць прышчэпкі ад клешчавога энцэфаліту



На Берасцейшчыне ад кляшчоў больш пакутуюць дзеці. Ад усёй колькасці сёлетніх ахвяр, а гэта 17 чалавек, 13 – падлеткі ва ўзросце 12-15 гадоў. Небяспека крыецца ў тым, што амаль палова лясных крывасмокаў з’яўляюцца носьбітамі вірусаў, якія могуць прывесці да інваліднасці або смерці.

Медыкі заклікаюць рабіць прышчэпкі. Але вакцынацыя займае працяглы час, – адзначае лекар-эпідэміёлаг Таццяна Кім:

– Трэба рабіць прышчэпкі. Прышчэпка ад клешчавога энцэфаліту робіцца загадзя. Трэба яе пачынаць рабіць недзе кастрычнік-лістапад, першая прышчэпка, наступная прышчэпка інакцыяванай вакцыны супраць клешчавога энцэфаліту робіцца праз 5-7 месяцаў. І роўна праз год робіцца яшчэ трэцяя прышчэпка, якая дае імунітэт ад захворвання кляшчавым энцэфалітам на тры гады.

Лекар раіць, што нават калі грамадзяне самавольна выдалілі кляшча, лепш прынесці яго на аналіз у лабараторыю. Праблема ў тым, што некаторыя вірусы могуць праяўляцца праз месяцы пасля ўкусу.

Беларускае Радыё Рацыя