Медыкі заклікаюць вакцыянавацца
Кіраўніцтва Сусветнай арганізацыі аховы здароўя заявіла, што зыход пандэміі пачнецца тады, калі ў кожнай краіне, як найменей 70% насельніцтва будзе імунізавана.
Пакуль не вельмі добра з вакцынацыяй у краінах Афрыкі і Азіі. Што ж датычна Беларусі, то паводле афіцыйных дадзеных, бар’ер у 70% перакрочаны.
Лекар-лабарант Вадзім Садоўскі гаворыць, што разлікі міжнароднай арганізацыі медыкаў цалкам адпавядаюць правілам барацьбы з пандэміямі:
– Існуюць эпідэміялагічныя законы, па якіх пры дасягненні вось гэтага значэння любая эпідэмія, пандэмія спыняецца. Яна пераходзіць у шэраг сезонных спарадычных захворванняў, якія ўжо не патрабуюць такіх сур’ёзных абмежавальных мерапрыемстваў, якія вось выклікала пандэмія каронавіруснай інфекцыі. Таму мы заклікаем усіх актыўна вакцыянавацца, калі мы сапраўды стаміліся ад усёй гэтай гісторыі.
Але медыкі звяртаюць увагу на тое, што чакаецца завяршэнне пандэміі, а сам каронавірус ужо застанецца ў якасці аднаго з сезонных захворванняў.
Беларускае Радыё Рацыя