Медыя імкнуцца не заўважаць выбарчай тэматыкі



Нічога не змянілася, медыя па-ранейшаму імкнуцца не заўважаць выбарчай тэматыкі. Пра гэта сведчаць вынікі першага этапу маніторынгу «Асвятленне парламенцкіх выбараў у беларускіх СМІ», які праводзіць «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Навінам спорту і прагнозу надвор’я надаецца больш увагі, чым выбарчай кампаніі. Па словах кіраўніка групы маніторынгу Алеся Анціпенкі, выбарчая кампанія праходзіць малапрыкметна ў тым ліку і таму, што дзяржаўныя СМІ надаюць ёй значна менш увагі, чым іншым тэмам. А пра выбары ў беларускіх медыя пераважае тэхнічная інфармацыя — заўважыў у нашым эфіры Алесь Анціпенка:

— Паводле нашых звестак выбарчая тэматыка не з′яўляецца сур′ёзнай для беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных медыя. Вядома, можна гэта патлумачыць тым, што толькі пачатак. Тым не менш, характар інфармацыя, якая падаецца пра выбарчыя працэсы, таксама сведчыць пра тое, што тэма выбараў не з′яўляецца прыярытэтнай і важнай, бо пераважна дзяржаўныя газеты і дзяржаўныя электронныя медыя падаюць тэхнічную або арганізацыйную інфармацыю, якая сыходзіць з Цэнтрвыбаркама.  

Аналіз ахоплівае 18 беларускіх СМІ, дзяржаўных і недзяржаўных, электронных і друкаваных, агульнанацыянальных і рэгіянальных.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя