Медыя-школа „Рэальнасць у віртуальнасці”: новы этап працы
Берасцейская медыя-школа для актыўнай моладзі «Рэальнасць у віртуальнасці» пачынае новы этап працы на пачатку лютага. Другая частка медыя-школы, будзе прысвечана грамадзянскай актыўнасці і тым прыёмам, якія дапамагаюць данесці свае патрэбныя і карысныя ідэі гораду і яго жыхарам, – распавяла адная з галоўных арганізатараў адукацыйных сустрэч Ірына Мароз:
– Семінары датычныя грамадскай актыўнасці, каб паказаць тыя ініцыятывы, якія ёсць у Берасці, што ёсць у Беларусі ўвогуле, каб прадэманстраваць, што робіцца ўвогуле ў краіне, і што цікавае для берасцейцаў, якія праблемы яны хочуць акцэнтаваць у сваіх нейкіх грамадскіх кампаніях, і паказаць моладзі, як гэта ўвогуле робіцца.
Удзельнікі школы пазнаёміліся з вядомымі фотамастакамі горада, атрымалі практычныя парады ад рэдактара Берасцейскай студыі тэлебачання і навучыліся асноўным прыёмам стварэння флэш-анімацый.
Беларускае Радыё Рацыя