Медыяэксперт: У беларускай прэсы дзве маралі



Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч заклікала журналістаў у сваёй працы не раздзяляць паняцці маральнасці і патрыятызму.

000022_498653_big

Менавіта дзяржаўныя прыярытэты павінны быць у аснове рэдакцыйнай палітыкі. Пра гэта Ананіч заявіла ў Менску на V Форуме маладых журналістаў. Ці сапраўды  дзяржаўныя прыярытэты павінныя быць у аснове рэдакцыйнай палітыкі? Каментуе медыяэксперт Аляксандр Класкоўскі. 

– Маральная пазіцыя – гэта крытыка недахопаў, крытыка забранзавеласці ўладаў, злоўжыванняў. Тут можна казаць, што існуе дзве маралі – ў дзяржаўнай і недзяржаўнай беларускай прэсы. І гэта кепска, бо гэта раздваенне маралі, раздваенне прынцыпаў, якое было зноў жа характэрна для савецкага жыцця. І рана ці позна такое грамадства дае трэшчыну.

Разам з тым міністар Ананіч дадала, што ня трэба прыгладжваць тэксты і не бачыць праблемаў.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелТА