Механізатары абураныя новаўвядзеннямі



Механізатары і кіроўцы сельгаспрадпрыемства “Бярозаўскае” абураныя новаўвядзеннем – цяпер яны будуць карацца штрафамі, калі на службовай тэхніцы пад’едуць дадому ці пад краму. У пачатку пасяўной ім далі падпісаць на звычайнай паперцы тэкст-пастанову нібы ад старшыні Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта,  дзе было сказана пра гэта.

Кіроўца гаспадаркі Уладзімір Шпігун лічыць такі крок неразумным:

– На маю думку, слепа выконваць гэты ўказ –глупства. Напрыклад, у мяне ад пошты пачынаецца маршрут аўтобуса, ля пошты ён і заканчваецца. Загнаць аўтобус на тэрыторыю – гэта лішні кіламетр. Кіламетр туды-назад – гэта ўжо два. За дзень, бывае, я 12 рэйсаў раблю. Гэта 24 км лішніх. Хто хоча напіцца, хто хоча скрасці яны гэта зробяць.

Паводле спецыяліста аддзела механізацыі, аховы працы, транспарта і пажарнай бяспекі Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта Івана Велясевіча, такой забароны ад аблвыканкама не было. Нельга  толькі астаўляць тэхніку нанач каля дома. Але і гэта выклікае пытанне ў кіроўцаў, чый працоўны дзень пачынаецца а 4-й гадзіны раніцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота drive2.ru