Механізм збірання дарожнага збору ў Беларусі зменіцца



Механізм збірання дарожнага збору ў Беларусі зменіцца. Такая інфармацыя прагучала 28 кастрычніка ў эфіры тэлеканала „Беларусь 1” са спасылкай на першага намесніка прэм’ер-міністра Аляксандра Турчынаў.

У Беларусі створана міжведамасная рабочая група па выпрацоўцы ўзгодненага рашэння па пытаннях вызначэння парадку збірання дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, ўстанаўлення кантролю за яе выплатай. Кіруе яе працай Аляксандр Турчын. Паводле яго слоў, сума падатку застанецца ранейшай, а механізм збірання зменіцца. „Прынцып: ездзіш – плаці. Калі выехаў на машыне, у цябе павінна быць аплата гэтай дзяржпошліны. Мінімальны перыяд – месяц. Ездзіш месяц, калі ласка, заплаці за месяц. Калі ты плаціш адразу за год, будзе паніжальны каэфіцыент – каля 80% ад гэтай сумы. Мы адвязваем яе ад выплаты тэхагляду”, – сказаў першы віцэ-прэм’ер.

Праект ўзгодненага рашэння міжведамаснай працоўнай групе неабходна падрыхтаваць і ўнесці ў Савет Міністраў да 1 лютага 2019 года.

zviazda.by