„Мела планы на далейшае жыццё, але здарылася тое, што здарылася…”
Пасля жніўня 2020 года ў Беларусі з’явілася новая прафесія – валанцёр. Але менавіта з-за такой работы многія павінны былі пакінуць Беларусь. Сярод іх настаўніца англійскай мовы з Менску Алена. Яна спачатку выехала ва Украіну, дзе ўжо мела працу і магчымасць жыць, а ў красавіку з-за вайны вымушана была пераехаць у Польшчу, кажа Алена:
– Я адчувала сябе там як дома. Вельмі камфортна было, мне падабаецца краіна, мне падабаюцца людзі. Яны мне блізкія па духу. Я атрымала від на жыхарства ў гэтай краіне. Мела планы на далейшае жыццё. Вучыла дзяцей. Таксама валанцёрыла. Але, на жаль, адбылося тое, што адбылося – 24 лютага. Я была спачаку ў Кіеве, потым мне ўдалося эвакуявацца ў Вінніцкую вобласць.

Паводле Алены, у Варшаве яна зноў працуе валанцёрам. Ва Украіне яна з аднадумцамі стварыла арганізацыю ў падтрымку беларусаў пад назвай «Краіна для жыцця». Калі будзе ў гэтым патрэба, то арганізацыю можна ўзнавіць і ў Варшаве.

Беларускае Радыё Рацыя
