Менчука арыштавалі за самаробную булаву



У Баранавічах затрымалі кіроўцу птушкафабрыкі Аляксандра Яскевіча. Дакладная прычына затрымання высвятляецца.

Вядома, што яго раней затрымлівалі па палітычных матывах і прызначалі адміністрацыйны арышт. Тры месяцы арышту прысудзілі менчуку за тое, што нелегальна змайстраваў булаву з цвікамі замест шыпоў і захоўваў яе дома.

Як паведамляе прэс-служба пракуратуры, 55-гадовага беспрацоўнага абвінавацілі ў незаконным вырабе халоднай зброі. Пры ператрусе булаву канфіскавалі. Таксама ў менчука знайшлі і забралі герб „Пагоня”.

На судзе абвінавачаны прызнаў віну і сказаў, што зрабіў булаву для абароны.