Менчукі: Нармальныя людзі ўсе супраць вайны



Як паказвае апытанка Радыё Рацыя на вуліцах Менска, жыхары беларускай сталіцы ў абсалютнай большасці рэзка асуджаюць вайну Расеі супраць Украіны і вельмі хвалююцца, што Беларусь можа быць уцягнута ў гэтую крывавую авантуру:

– Нармальныя людзі ўсе супраць вайны. Палітыкі павінны размаўляць і дамаўляцца, а не забіваць сваіх грамадзянаў. Усім вельмі страшна. Страшна ўвогуле за людзей, за ўсё чалавецтва. Але ўсё ж мы спадзяемся, што, напэўна, дабро і свет пераможа. Гэта таксама нейкая вайной дабра са злом.

І дабро пераможа, – упэўнена  жыхарка Менска.

Па меркаванні чарговага апытанага менчука, трывожна за Беларусь, таму што ад такой улады, якая зараз кіруе краінай, нічога добрага чакаць не прыходзіцца

Пакуль  будзе такая ўлада ў нас, нічога добрага не будзе. Вельмі хацелася б, каб Украіна выстаяла.

Калі Украіна выстаіць, то і ў Беларусі, магчыма,  з’явяцца шанцы на змены да лепшага, –  лічыць  гэты жыхар Менска.

Беларускае Радыё Рацыя