Менчукі – за вяртанне нацыянальнай сімволікі
“Мне здаецца, Пагоня – гэта больш старадаўні знак, чым цяперашні герб”, – такі тыповы адказ пачулі журналісты “Нашай Нівы” ад мінакоў на вуліцах Менска.
14 мая 1995 года адбыўся ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндум, на якім, акрамя астатняга, разглядалася пытанне дзяржаўнай сімволікі. У выніку наша краіна ўжо 20 гадоў жыве з неасавецкімі сімваламі. Паслухаем меркаванні апытаных менчукоў:
– Натуральна, я – за нацыянальныя сімвалы: бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Уся наша гісторыя звязана з гэтымі сімваламі, са змаганнем за іх, а ў 1918 годзе была БНР – з гэтага і пачалося ўсё.
– Я бы прагаласаваў за бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”, якія былі ў нас дагэтуль. Я лічу, што гэта нашы гістарычныя сімвалы, якія змянілі на “калхозныя”.
– Я і 20 гадоў таму галасаваў за “Пагоню” і за бел-чырвона-белы сцяг.
Прыгадаем, што рэферэндум 1995 года таксама надаў расейскай мове статус другой дзяржаўнай, а Беларусь афіцыйна абрала курс на эканамічную інтэграцыю з Расеяй. Большасць удзельнікаў рэферэндуму выказалася станоўча па ўсіх прапанаваных пытаннях.
Беларускае Радыё Рацыя