Менчукоў запрасілі на Дзень Волі
У Менску раздалі тысячы газет „Народная Воля” з запрашэннем на святкаванне Дня Волі 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы.
Па словах старшыні Руху „За Свабоду” Юрася Губарэвіча, які асабіста раздаваў газеты каля кінатэатра „Кастрычнік”, тэрміны для падрыхтоўкі былі вельмі сціслыя:
– Тым не менш, асноўныя тэхнічныя пытанні ўжо вырашаныя. Перадусім ёсць дамова з пляцоўкай. Мы ведаем, як будзе адбывацца сцэнар самога мерапрыемства. Запрошана вялікая колькасць гуртоў, на месцы будзе фуд-корт, забавы для ўдзельнікаў, будуць рамеснікі – будзе сапраўдная атмасфера свята. Я перакананы, што ўсё ў нас атрымаецца, і тысячы жыхароў Менска і гасцей нашай сталіцы здолеюць наведаць мерапрыемства.
«Яно адбудзецца, – нагадаў Юрась Губарэвіч, – 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы Менску. Пачатак мітынгу і канцэрта ў 13 гадзін».
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота facebook.com