Менcк, якім вы яго яшчэ не бачылі
У інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі Менску зробленыя дронам-квадракоптарам. Блогер Дзмітрый Балакірэў змясціў фота беларускай сталіцы ў сваім Жывым часопісе:
– Бацька лютуе. Па вуліцах ходзіць міліцыя з дубінкамі. Будынак КДБ знаходзіцца недалёка ад нашага дома і ўзмацняе атмасферу. У Менску не так шмат месцаў, якія можна свабодна фатаграфаваць. А рабіць гэта з дапамогай квадракоптара і ўвогуле страшнавата. Але вельмі хацелася падзяліцца з вамі прыгажосцю.
01. Стадыён „Дынама”, які, мяркуючы па ўсім, зносяць:
02. Я ўзляцеў раніцай перад самым ад’ездам. Чамусьці да канца не верылася, што загучыць сірэна і прыедуць людзі ў форме.
03. Але знаёмыя так маляўніча апісвалі магчымыя наступствы, што я вырашыў не рызыкаваць.
04. Квадратны будынак злева – гэта адміністрацыя прэзідэнта, а правей „Прэзідэнт гатэль”:
05. На фота скрыжаванне праспекта Незалежнасці і Леніна. У левай частцы кадра можна разгледзець будынак КДБ, адзіны будынак з невялікай круглай надбудовай. У народзе хадзіла чутка, што яе пабудавалі адмыслова для таго, каб кіраўнік КДБ глядзеў адтуль футбол на стадыёне.
06. Агулам паздымаў хвілін 15. Але застаўся задаволены вынікам:
07. Спадзяюся, мне ўдалося хаця б часткова перадаць атмасферу горада.
08. Ён вельмі зялёны і прасторны: