Менгарсуд пакінуў у сіле пазбаўленне ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанкі
Менскі гарадскі суд не стаў адмяняць рашэнне Міністэрства юстыцыі аб пазбаўленні ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанкі, паведаміў у сваім телеграм-канале адвакат Зміцер Лаеўскі.
«Прадстаўнікоў Мінюста не было, пярэчанняў на апеляцыйную скаргу ад іх не паступіла, але апеляцыйная скарга пакінутая без задавальнення, а рашэнне суда першай інстанцыі, у якім нашы аргументы былі проста праігнараваныя і не абвергнуты, уступіла ў сілу», – адзначыў Лаеўскі.
«Праўда, па сваёй сутнасці рашэнне, якое заахвочвае пазбаўленне адвакацкага статусу за прававое тлумачэнне, падобна больш на прысуд – прысуд незалежнасці адвакатуры. працягнем адстойваць пазіцыю. Права напаўняецца сэнсам, калі за яго нехта змагаецца», – падкрэсліў Лаеўскі.
16 кастрычніка мінулага года Мінюст пазбавіў Пыльчанку ліцэнзіі на падставе дадзенага ім юрыдычнай каментара парталу TUT.by. Аляксандр Пыльчанка быў адным з адвакатаў Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tut.by