Менгарвыканкам бясплатна выдзеліў медыкам яшчэ адзін гатэль
Менгарвыканкам, які вырашыў дапамагчы сталічным медыкам з жыллём, харчаваннем і дастаўкай на працу, прадаставіў для іх яшчэ адзін гатэль. Першы гатэль, выдзелены яшчэ на мінулым тыдні, запоўнены ўжо на 68%, паведамляе TUT.BY.
Першапачаткова горад вылучыў для медыкаў гатэль «Іст Тайм», размешчаны ў 2-м роварным завулку і разлічаны на 250 месцаў. Як распавялі ў Менгарвыканкаме, цяпер у ім жывуць 170 медыкаў з 10-га, 6-га, 4-га і 3-га шпіталя, а таксама медыкі шпіталя хуткай медыцынскай дапамогі.
Зараз Менгарвыканкам вылучыў яшчэ адзін гатэль для пражывання медыкаў – двухзоркавы «АйЦі Тайм», размешчаны на тэрыторыі Парка высокіх тэхналогій (Купрэвіча, 4). Яго ўмяшчальнасць – каля 200 месцаў.
Беларускае Радыё Рацыя