Менгарвыканкам даручыў „старанна кантраляваць” спісы ахвотных прышчапіцца



Менгарвыканкам даручыў „старанна кантраляваць” спісы ахвотных прышчапіцца ад каронавіруса, каб размяркоўваць вакцыну па паліклініках і медсанчасцях прадпрыемстваў прапарцыйна колькасці ахвотных прышчапіцца. Як паведаміла прэс-служба камітэта, гэта даручэнне было дадзена 6 мая на нарадзе ў Менгарвыканкаме.

Было адзначана, што на прышчэпку ў сталіцы запісаліся больш за 100 тысяч чалавек.

На гэты момант прышчэплены 20,5% работнікаў устаноў адукацыі, 29,7% сацыяльнай сферы, 52% медработнікаў і 92% асоб, якія пражываюць у стацыянарных установах сацабслугоўвання. Тэмпы вакцынацыі работнікаў сістэмы адукацыі павялічаць, каб забяспечыць штотыднёвы прырост прышчэпленых не менш чым на 10% у кожнай установе.

Таксама было адзначана, што ўзровень захворвання на каронавірус у сталіцы, у параўнанні з папярэднім тыднем, знізіўся. „Але, нягледзячы на станоўчую дынаміку, у горадзе варта працягваць выконваць прафілактычныя мерапрыемствы, а ў святы ўзмацніць кантроль за іх выкананнем, асабліва на аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей. Таксама варта прапрацаваць меры эпідэміялагічнай бяспекі падчас выпускных і цэнтралізаванага трэставання, якія маюць адбыцца”, — адзначыла прэс-служба.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на сённяшні дзень у Беларусі першы кампанент вакцыны ад каронавіруса атрымалі больш за 299 тысяч чалавек, больш за 150 тысяч прайшлі поўны курс вакцынацыі.

belapan.by