Менш за 1800: статыстыка Мінздароўя па COVID-19 у Беларусі
Міністэрства здароўя апублікавала свежую статыстыку па распаўсюдзе каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі. Калі не лічыць „анамалію” 5 студзеня, калі колькасць новых выпадкаў хваробы раптам упала да 1273, упершыню за апошні месяц гэтая лічба складае менш за 1800.
Калі верыць афіцыйнай статыстыцы, дык у Беларусі:
– 1767 новых выпадкаў за апошнія суткі
– 1645 чалавек паправіліся і выпісаныя з лякарняў
– 9 новых смерцяў, звязаных з каронавірусам (усяго ўжо 1507 ахвяраў);
– 16241 чалавек хварэе ў цяперашні час.
Асобныя пытанні сёння да тэстаў на COVID-19:
– за суткі зроблены ўсяго 3451 тэст;
Беларускае Радыё Рацыя