Менск: 5 дзён да аналізаў вынікаў парада
Паводле папярэдніх ацэнак Міністэрства ўнутраных справаў, на парад у Менску прыйшло больш за 15 000 гледачоў.
Пра эпідэміялагаічныя вынікі парада і гулянняў можна будзе казаць 13-14 траўня.
Актуальны стан мераў і падзей у беларускай сталіцы прадставіла наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
– Удзельнікі самага парада ў колькасці чатырох тысяч маршыравалі без усялякага захавання дыстанцыі. Падчас мерапрыемства страціў прытомнасць адзін салдат.
Дзяржаўнае тэлебачанне ганарыцца, што колькасць праглядаў парада ў Менску на YouTube-канале перавысіла 1 мільён чалавек.
Праваабаронцы паведамілі пра затрыманне актывістаў, якія 8 траўня пранеслі труну па Менску як знак небяспекі наведвання масавых мерапрыемстваў у Дзень Перамогі ў горадзе.
Прырост за суткі тых, хто захварэў, у Беларусі на COVID-19 склаў 951 чалавек.
Пастаўкі экспрэс-тэстаў на антыцелы да каронавірусу, як чакаецца, прыбудуць у Беларусь на наступным тыдні.
Ініцыятыўныя групы кандыдатаў у прэзідэнты абавязалі насіць маскі з-за каронавірусу.
Беларускае Радыё Рацыя