Менск: Адзін з класаў сталічнай школы цалкам на самаізаляцыі
У Беларусі зафіксаваны содневы рэкорд смяротнасці пацыентаў з COVID-19 у колькасці 7 чалавек. Аднак афіцыйная статыстыка пра тое, колькі менчукоў і, у тым ліку, медыкаў загінула ад каронавірусу, недаступная.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
– Адзін з класаў менскай школы поўным складам афіцыйна адпраўлены на самаізаляцыю.
Працягваецца штодзённыя абыход кватэр супрацоўнікамі міліцыі для праверкі фактаў знаходжання хворых ва ўмовах самаізаляцыі.
Адзін з мабільных аператараў Менску далучыўся да ініцыятывы Беларускага Чырвонага Крыжа і запусціў «Добрыя атрады». 900 валанцёраў у Менску і іншых рэгіёнах краіны будуць дапамагаць людзям ва ўзросце з дастаўкай прадметаў першай неабходнасці і медыкаментаў.
У адпаведнасці з новым указам аб курсавых розніцах, камерцыйныя арганізацыі Менску і Беларусі атрымалі права паэтапна адносіць такія розніцы да канца 2022 года на бягучы фінансавы вынік. Мяркуецца, што гэта дазволіць мінімізаваць негатыўны ўплыў чакаемага вагання беларускага рубля.
У сталіцы, як па ўсёй краіне, адзначаны рост продажу алкагольных напояў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота gazeta.ru