141-ы дзень пратэстаў



Беларусы працягваюць выкарыстоўваць стратэгію лакальных пратэстаў. 27 снежня на 141-ы дзень пратэстаў у Беларусі зафіксаваныя дзясяткі лакальных акцый: у Менску, Гародні, Баранавічах, Гомелі, Жодзіне, Заслаўі, Кобрыні, Лідзе, Магілёве, Вілейцы; пасёлках Сёмкава, Сонечны, Тарасава і аграгарадку Крупіца.

Валанцёрам вядомыя прозвішчы некаторых затрыманых. Ініцыятыва «Спісы затрыманых» на 17.50 сабрала прозвішчы 19 чалавек, якіх затрымалі падчас маршаў 27 снежня. Яны знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС Менска.

* * * 

Вечарам людзі выйшлі ў Зялёным Лузе ў Менску. Яны скандуюць :”Жыве Беларусь!”

* * *

Жыхары Вілейкі знялі на відэа акцыю на Вілейскім вадасховішчы.

Сотні людзей сёння выйшлі ва Уруччы.

Акцыя сёння прайшла ў Бараўлянах ля трасы М3.

У цэнтры сталіцы па праспекце Незалежнасці праскакаў вершнік на белым кані.

Жыхары Цэнтральнага раёна сталіцы выйшлі на акцыю салідарнасці ў падтрымку Прэс-клуба.

* * * 

Акцыю салідарнасці зладзілі сёння таксама ў Гомелі.

* * * 

Берасце. На вуліцы Савецкай зноў затрымалі пенсіянерку Алену Гнаўк. Гэта яе 11 затрыманне.

*  * * 

Серабранка сёння днём выйшла на акцыю.

Відавочцы знялі на відэа затрыманне на вуліцы Цікоцкага.

* * * 

У раёне вуліцы Сапёраў у Менску відавочцы знялі на відэа вялікую колькасць спецтэхнікі сілавікоў.

* * * 

У адным з мікрараёнаў на дрэвах з’явілася расцяжка, на якой віншуюць з Новым годам. На расцяжцы напісана:  «З Новым годам! У год Быка без Пацука».

У мікрараёне Сокал прайшлі затрыманні, паведамляюць відавочцы.

* * * 

На нядзельны шпацыр выйшла Масюкоўшчына.

Калона з нацыянальнай сімволікай у менскай Дамброўцы. Яны скандуюць: „Уключай мазгі, а не тэлевізар!”.

У мікрараёне Паўднёвы Захад сталіцы заўважылі аўтазакі,  паведамляе tut.by.

Калона жыхароў мікрараёна Лебядзіны кандуе „Жыве Беларусь!”

* * * 

Гародня.  „Я выходжу”, — скандуюць жыхары мікрараёна Вішнявец.

Таксама яшчэ ў адным з раёнаў Гародні прайшло невялікае шэсце.

* * * 

Апошнім часам нядзельныя акцыі праходзяць у новым фармаце: удзельнікі збіраюцца на лакальныя маршы ў дварах і раёнах.

У некаторых раёнах сталіцы ўжо з самай раніцы прайшлі акцыі салідарнасці з БЧБ-сцягамі, а ў асобных людзі прайшліся маршамі. 

 Як паведамляюць тэлеграм-каналы, ранішнія акцыі прайшлі ў раёне падшыпнікавага і трактарнага заводаў. Калона людзей, скандуючы „Жыве Беларусь!”, прайшла па раёне з бел-чырвона-белымі сцягамі.

У раёне станцыі метро «Спартыўная» сёння прайшла такая калона людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Жыхары Першамайскага раёна выстраіліся ўздоўж праспекта Незалежнасці ў ланцуг салідарнасці з бел-чырвона-белай сімволікай.

У мікрараёне Залатая Горка людзі выйшлі на раённы марш.

У Менску раніцай заўважылі калону спецтэхнікі.

tut.by