Менск: беспрацоўныя і інваліды могуць атрымаць талоны на бясплатнае харчаванне



За дзень зарэгістравана 852 афіцыйныя выпадкі каронавірусу. Гэта адзін з найменшых прыростаў з 30 красавіка.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:

– Пацыенты з каронавірусам у лёгкай форме змогуць быць на бальнічным толькі 21 дзень.

Рашэнне Менгарвыканкама выключыць рэстаранны бізнэс з пераліку найбольш пацярпелых ад пандэміі відаў дзейнасці сталіцы выклікала абурэнне Асацыяцыі рэстаратараў Беларусі.

Колькасць шкодных выкідаў ад транспарту ў Менску скарацілася. Эколагі звязваюць такія змены з цэлым шэрагам фактараў, у тым ліку менш актыўным выкарыстаннем аўтатранспарту падчас пандэміі.

Прадстаўнікі ААН у Беларусі падрыхтавалі серыю інфармацыйных плакатаў аб COVID-19. Пасля ўзгаднення з гарадскімі ўладамі плакаты з`явяцца на менскіх вуліцах і ў грамадскіх памяшканнях.

Беспрацоўныя менчукі, а таксама інваліды, асобы састарэлага ўзросту, могуць атрымаць талоны на бясплатнае харчаванне ў сталовых сталіцы.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота: citydog.by