Менск: другая спроба адсвяткаваць Вялікдзень і не захварэць



Міністэрства аховы здароўя прасачыла ўзаемасувязь паміж святочнымі днямі і новымі захворваннямі на каронавірус, а таму раіць менчукам на Праваслаўны Вялікдзень і Радаўніцу заставацца дома.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– У Менску за ўвесь перыяд назіранняў агулам зафіксавана 2308 лабараторна пацверджаных выпадкаў COVID-19.

У сямі медработнікаў 4-й гарадской дзіцячай клінічнай лякарні ў Менску выявілі COVID-19.

У супрацоўнікаў «хуткай дапамогі» Менску выяўлена 90 выпадкаў.

20 красавіка абвешчаны працяг заняткаў у школах Менску і Беларусі. Аднак бацькі могуць пры падачы адпаведнай заявы працягнуць канікулы дзяцей ва ўмовах самаізаляцыі і надалей.

На выездзе са сталіцы працуюць патрулі дарожнай аўтаінспекцыі, якія масава спыняюць аўтамабілі з мэтай праверкі дакументаў і маршруту накіравання ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі.

Менчукі абмяркоўваць прагноз падзення ВУП на 6%, вынікаючае з гэтага „павяртанне ў 1990-ыя” і імавернасць, што пры такіх умовах цяперашняму Лукашэнку будзе наканаваны лёс Кебіча.

Беларускае Радыё Рацыя