Менск: каронаплато ўзята?
Колькасць новых захварэўшых на каронавірус у Менску і Беларусі разам за дзень застаецца на ўзроўні плато да 900 выпадкаў, у параўнанні з пікам 29 красавіка.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
Міністэрства аховы здароўя накіравала ўсе сабраныя дабрачынныя сродкі на куплю 3 млн масак і рэактываў.
Сталічны бізнес, каб выжыць, выдумляе новыя маркетынгавыя хады і формы масак для далейшага продажу: зробленыя з абутку, вырабленыя па прынцыпе „Калашнікава”, і нават маскі, якія маркіруюцца як мяккія цацкі.
Беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША ды эўра і аслабеў у адносінах да расейскага рублю па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Крэдытныя ўстановы горада з дэфіцытам рублёвай ліквіднасці скарацілі прапанову спажывецкіх крэдытаў або часова прыпынілі іх выдачу.
Цытаты з п’есы „Паўлінкі” Янкі Купалы размясціў замест афіш Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Суседні сталічны тэатр юнага гледача працягне паказваць свае спектаклі анлайн да канца траўня.
Падставаў для адмены параду да 9 траўня пакуль не выяўлена. У менскіх школах, універсітэтах і на дзяржпрадпрыемствах складаюць спісы ўдзельнікаў будучага свята.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск