Менск: на аднаго лекара 1-й клінічнай бальніцы – 6 хворых з COVID-19
За дзень зарэгістравана 879 афіцыйных выпадкаў каронавірусу. З улікам тэндэнцый дынамікі росту выпадкаў так званую „псіхалагічную адзнаку” 50 тысяч захварэўшых Беларусь можа пераадолець на будучым тыдні.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
На аднаго лекара 1-й гарадской клінічнай бальніцы прыходзіцца 6 чалавек з каронавірусам.
Медыкі па-ранейшаму нагадваюць пра тое, што асобы, якія перахварэлі каронавірусам і вылекаваліся, могуць выратаваць жыцці іншым людзям, калі здадуць плазму крыві.
Міністр эканомікі запэўніў, што менавіта рашэнне не зачыняць прадпрыемствы падчас пандэміі выратавала эканоміку Менску і Беларусі.
«Белавія» запускае чартарныя рэйсы ў Албанію, а таксама ва Ўкраіну. З 16 чэрвеня будзе адноўлены рэйс Менск-Кішынёў.
Менчукі на гарадскіх вадасховішчах адкрылі пляжны сезон.
Беларускае Радыё Рацыя