Менск на плато напярэдадні свята



За мінулыя суткі прырост хворых на каронавірус склаў 905 чалавек, што супадае з сярэдняй лічбай каронаплато.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

Лекары з 10-й гарадской клінічнай больніцы знялі відэаролік, у якім падзякавалі беларусаў за падтрымку.

У горадзе адноўлена аказанне лекарамі стаматалагічных паслуг насельніцтву.

Ачуньвае і грамадскае жыццё горада: на Нямізе ў падтрымку затрыманага блогера Ціханоўскага сабраліся некалькі дзясяткаў менчукоў.

У Менску паўторна затрымалі дырэктара сталічнай турфірмы, які спрабаваў незаконна прадаць партыю рэспіратараў. Затрыманы набыў рэспіратары ў будаўнічай краме, пасля чаго пачаў прапаноўваць іх праз Інтэрнэт па цане ад 15 да 20 рублёў за адзінку.

З-за цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі тэрміны пачатку планавага адключэння гарачай вады ў Менску могуць зрушыць ажно на чэрвень.

Улады запрашаюць на парад 9 траўня перахварэлых на каронавірус.

Аркестры ваенных музыкаў наўпрост перад вокнамі сваёй ігрой віншавалі ветэранаў Менску з надыходзячым святам.

Беларускае Радыё Рацыя