Менск набліжаецца да піку захворванняў
Менск набліжаецца да піку захворванняў, але працягвае самаарганізоўвацца.
Актуальны стан мераў і падзеяў на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:
– У Менску назіраецца станоўчая дынаміка выпадкаў заражэнняў. Адкрыты лік смерцяў пацыентаў у сталым узросце. Урачы працягваюць працу, і яшчэ раз нагадваюць пра важнасць самаізаляцыі для менчукоў.
Дзясяткі вялікіх і маленькіх бізнесменаў раптам здолелі дамовіцца і зрабіць нешта добрае для медыкаў. Менскі рэстаран зачыніўся для наведвальнікаў, каб карміць лекараў, якія змагаюцца з каронавірусам. Частку прадуктаў бясплатна пастаўляе буйны гіпермаркет.
У Менску на АЗС «А-100» сталі бясплатна карміць работнікаў хуткай дапамогі.
Працягваецца грамадскі збор сродкаў па пяці накірунках дапамогі медыкам: сродкі абароны, харчаванне, адпачынак, лекі.
Каранцін уводзіцца ў некаторых гарадскіх інтэрнатах Менска.
Паводле дадзеных Google, беларусы ў перыяд пандэміі COVID-19 сталі радзей наведваць такія грамадскія месцы, як кафэ, рэстараны і гандлёвыя цэнтры.
Ва ўсіх крамах Менска для наведвальнікаў уведзена адлегласць ад кожнага 1 м. Менчукі ў такіх месцах апранаюць маскі і аднаразовыя пяльчаткі.
Менскі аэрапорт чакае на яшчэ тры барты з Кітая з медычнай гуманітарнай дапамогай.
Беларускае Радыё Рацыя