Менск: паміж двума зэдлікамі на фоне пандэміі



Відавочным стаў ускосны вынік сталічнага параду Перамогі 9 траўня. Еўрапарламент адмовіў афіцыйнаму Менску ў экстранай дапамозе як постсавецкай краіне, з-за ігнаравання рэкамендацый СААЗ. Размова ідзе пра суму 60 мільёнаў еўра.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:

– Колькасць выяўленых захварэўшых на каронавірус за дзень склала 922 чалавекі.

Кітайская карпарцыя перадала унітарнаму прадпрыемству «Белмедтэхніка» буйную партыю медычных пяльчатак.

Менчукі актыўна падтрымліваюць медыкаў 6-й гарадской клінічнай лякарні, дзе лечаць пацыентаў з COVID-19. Сталічныя кавярні і рэстараны штодня дастаўляюць гарачыя абеды.

Менская ІТ-кампанія EPAM дапамагла Беларускаму Чырвонам Крыжу сабраць больш за Br400 тыс на барацьбу з COVID-19. Гэтая сума стала рэкорднай у межах адной кампаніі за ўсю гісторыю работы грамадскай арганізацыі.

Набыў сілу ўказ, які прадугледжвае надбаўку за працу ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі работнікам  гарадскіх арганізацый сацабслугоўвання.

У 170 дамах Менска ўжо сёння адключаць гарачую ваду на некалькі дзён.

Менчукі просяць назваць вуліцу імем Юрыя Зісера.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск