Менск: пасля трох каронамесяцаў



Тры месяцы прайшло, як у Менску быў зафіксаваны першы выпадак каронавіруса. За ўчорашні дзень афіцыйная колькасць выяўленых захварэўшых на COVID-19 склала 902 чалавекі.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

Успышкі каронавіруса фіксуюцца ў большасці дамоў-інтэрнатаў па ўсёй Беларусі, у тым ліку і Менску. У некаторых сталічных паліклініках аднавілі калектыўныя медагляды работнікаў прамысловых прадпрыемстваў.

Дробны і буйны бізнес не без прычыны хвалюецца за выжыванне на працягу ўсёй пандэміі каронавіруса. Менчукі пачынаюць паступова аднаўляць наведванне кропак грамадскага харчавання і гандлёвых устаноў.

Менская кавярня вырашыла бясплатна карміць людзей, якія страцілі працу ў аб’ектах грамадскага харчавання.

У адміністрацыі Ленінскага раёна Менска напярэдадні летніх вакацый правялі эксперымент: вялікі бацькоўскі сход у анлайн-рэжыме з удзелам спецыялістаў упраўлення адукацыі.

Колькасць наведванняў дзіцячых бібліятэк у перыяд пандэміі ў Менску рэзка зменшылася.

Беларускае Радыё Рацыя