Менск паступова ачуньвае



Мінздароўя ўпэўненае, што «складаны этап ужо пройдзены», таму ў сталічных лякарнях пачалі асцярожна скарачаць месцы для каронавірусных хворых.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:

– За дзень афіцыйная колькасць выяўленых захварэўшых на COVID-19 склала 918 чалавек.

Менчукі актыўней сталі наведваць крамы і аб’екты грамадскага харчавання.

Гарадскія ўлады рыхтуюць пакет мер, якія дапамогуць палегчыць дзейнасць бізнесу ва ўмовах пандэміі. Сярод прапанаваных горадам мер – прадастаўленне падатковых крэдытаў па падатках у бюджэт сталіцы, зніжэнне сум падаткаў на зямлю і нерухомасць, памяншэнне арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Школьныя іспыты ў Менску пераносіцца або пераводзіцца ў анлайн рэжым з-за пандэміі каронавіруса не будуць.

21 траўня візавы цэнтр Італіі ў Менску пачне, як і раней, прымаць заявы на ўсе тыпы кароткатэрміновых шэнгенскіх візаў, ад турыстычных да дзелавых.

У сталіцы зарэгістравана грамадскае аб’яднанне следчых.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск