Менск: Першамай без гулянняў
Беларусь разам з Менскам на першым месцы ў Еўропе па тэмпах распаўсюду каронавіруса. Таму на Першае траўня шэсці і гулянні адменены.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
– Пандэмія наклала свой адбітак на крымінагенную абстаноўку ў Менску. Фіксуецца вялікая колькасць крадзяжоў, а таксама рабавання дач і прыватных падворкаў. У зводках павялічылася колькасць траўмавання і нават ёсць выпадкі гібелі непаўналетніх.
Больш за 2 тысячы заявак па дастаўцы прадуктаў і лекаў паступілі ў тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сталіцы. Відавочны недахоп прапановы паслуг дастаўкі ад суб’ектаў гаспадарання Менску.
Многія страхавыя кампаніі сталіцы абяцаюць кампенсаваць час знаходжання ў больніцы, ускладненні стану і смерць. А вось лёгкае або сярэдняе па цяжары працяканне каронавірусу страхавых выплат не прадугледжваюць.
У Менску запрацавалі фантаны , а таксама працягваюцца рэпетыцыі параду да 9 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
