Менск: платныя тэсты на каронавірус «для пэўнага кантынгенту»



Колькасць выяўленых захварэўшых на Covid-19 у Беларусі за суткі склала 689 чалавек. Адсотак ачуняўшых ад інфекцыі расце.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

ЮНІСЕФ у Беларусі даставіў 5 бактэрыцыдных рэцыркулятараў паветра ў 6-ю гарадскую клінічную лякарню. Прыборы закуплены за кошт сродкаў Пасольства Рэспублікі Карэя і супольнасці удзельнікаў праграмы KOICA.

Для барацьбы з пандэміяй Канада накіруе ў Беларусь гуманітарную дапамогу.

Платныя тэсты на каронавірус у Менску можна зрабіць у чатырох паліклініках гораду. Яшчэ ў дзвюх установах здароўя такія тэсты робяць для тых, хто збіраецца выехаць за мяжу. Тым часам Міністэрства аховы здароўя ў адказ на патрабаванне грамадскасці рабіць тэсты на COVID-19 усім беларусам, заявіла аб такой мажлівасці толькі «для пэўнага кантынгенту».

У гарадзе за нелегальны гандаль рэспіратарамі затрыманы менчук. У яго канфіскавалі тавар на суму 7 тысяч беларускіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя

 Фота UNICEF Belarus