Менск: пры эпідэміі выбіраць не даводзіцца



За дзень афіцыйная колькасць выяўленых захварэўшых на COVID-19 склала 932 чалавекі. Але ў сталіцы ўсё роўна распачаўся вулічны збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:

– Дэпутаты Менгарсавету падчас 16-й пазачарговай сесіі ўхвалілі сёлетнія змены, унесеныя ў бюджэт Менску. З рэспубліканскага бюджэту гарадскі атрымаў 634 тысячы беларускіх рублёў на барацьбу з каронавірусам. Грошы пойдуць на набыццё сродкаў індывідуальнай абароны для медычных работнікаў, аплату транспартных паслуг па перавозцы пацыентаў і выкананне далейшых візітаў іх на даму.

Акрамя гэтага Менгарвыканкам пачаў разглядаць заявы аб эканамічнай падтрымцы арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Менская буйная кампанія „Трайпл” падала заяву ў суд ад банкруцтве.

Менчукі настойваюць, каб у горадзе не адключалі гарачую ваду ў разгар эпідэміі каронавірусу.

Менск лідзіруе па колькасці інтэрнэт-крамаў сярод іншых рэгіёнаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота: DW