Паведамленне пра магчымы тэракт на борце Lufthansa не пацвердзілася (абноўлена)
Самалёт Lufthansa вылецеў з Менска, паведамленне пра магчымы тэракт, якое паступіла на электронную пошту, не пацвердзілася, заяўляе прэс-служба нацыянальнага аэрапорта.
Усе неабходныя мерапрыемствы па надглядзе пасажыраў, багажу і паветранага судна былі праведзеныя, у 16.22 рэйс LH1487 авіякампаніі Lufthansa Менск — Франкфурт вылецеў з беларускай сталіцы, гаворыцца ў паведамленні.
Гэта другі інцыдэнт у менскім аэрапорце за суткі. Удзень 23 мая самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню, здзейсніў вымушаную пасадку ў Менску. Пазней праваабаронцы паведамілі пра затрыманне беларускага блогера і актывіста Рамана Пратасевіча, які ляцеў гэтым рэйсам.
* * *
У аэрапорце Менска прыпынены вылет самалёта Lufthansa ў Франкфурт, паведамляюць незалежныя СМІ. Затым аэрапорт абвясціў, што атрымаў электронны ліст пра «намер здзейсніць тэрарыстычны акт».
«На электронную пошту аэрапорта прыйшло паведамленне ад неўстаноўленых асоб пра намер здзейсніць тэракт на самалёце Lufthansa LH1487, які ляцеў у Франкфурт. Вылет быў запланаваны на 14:20 (13:20 у Польшчы). Пасадка пасажыраў была прыпынена », – паведаміў аэрапорт у прэс-рэлізе.
Паведамляецца, што зараз праводзяцца працэдуры паўторнай праверкі пасажыраў і багажу.
Фота: Pixabay