Менск: спад захворвання заўважны, але расслабляцца медыкам рана
За дзень зарэгістравана 847 афіцыяльных выпадкаў каронавірусу. Спад захворвання заўважны, але расслабляцца медыкам не рэкамендавана асабіста міністрам аховы здароўя.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:
– Менскі гарадскі анкадыспансер, два аддзяленні якога былі аддадзены для працы з інфікаванымі, з 1 чэрвеня канчаткова вярнуўся да ранейшага рэжыму працы.
Амаль чвэрць кіраўнікоў назвалі эканамічнае становішча сваіх прадпрыемстваў дрэнным.
З-за эпідэміі менскія ўлады знізілі падаткі амаль усім, акрамя бараў і рэстаранаў. Зніжэнні коштаў арэнды на зямлю і некаторых падаткаў атрымалі турыстычныя і забаўляльныя ўстановы, гатэлі, арганізацыі транспарту і бытавых паслуг.
У менскіх школьнікаў пачаліся іспыты. Са слоў навучэнцаў, у школах размясцілі антысептыкі і раздаюць маскі.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
