Менск трапіў у топ-30 па версіі The Times



Беларуская сталіца трапіла ў спіс 30 краін, дзе брытанскае выданне The Times рэкамендуе правесці выходныя. Турыстам раяць пакаштаваць тут мачанку і схадзіць у Вялікі тэатр оперы і балета. Тым больш для паездкі ў Беларусь працягласцю да 5 дзён можна абысціся без візы.

«Футурыстычная архітэктура побач з савецкімі шматпавярховікамі і роспісамі, а таксама мноства пасляваенных помнікаў. Увечары ідзіце за мясцовымі жыхарамі да шматлікіх тавернаў у нямецкім стылі. Правесці выходныя ў Менску можна менш чым за 250 фунтаў стэрлінгаў», – рэкамендуюць аўтары матэрыяла.

Менск займае пяты радок у рэйтынгу выдання The Times. З польскіх гарадоў знаўцы рэкамэндуюць Кракаў і Гданьск.

Паводле tut.by