Менск у пене каронадзён



Лякарні і медыкі другі месяц працуюць на перадавой у барацьбе з COVID-19. Аднак рост заражэнняў працягваецца.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:

– Сталічны хлебазавод № 10  паведаміў пра выпуск аблігацый пад 7% гадавых у валюце. Такім чынам, на  адну надзейную  кампанію ў Менску, якая зможа заставацца на плаву нават ва ўмовах крызісу, стала больш.

Некаторыя лекары ў Менску нанеслі на свой асабісты транспарт знак «Чырвоны крыж», як пазнаку таго, што да іх можна звярнуцца па дапамогу ў грамадскіх месцах.

Настаўнікі ў сталічных школах гатовы выставіць гадавую адзнаку па выніках папярэдніх трох чвэрцяў, калі нават вучні так і не з’явяцца ў класах.

На вуліцах з’явіліся бігборды з закалікам «Менск мый рукі».

У менскім метро ўжо працуюць смарт-камеры з цеплавізарам кітайскай вытворчасці.

У сталіцы нарэшце прайшоў дождж. У выніку ўсе дарогі напоўніліся пенай, якая ўтварылася з-за раствора «Фрылан П». Імі апрацоўваюцца вуліцы, каб знізіць рызыку распаўсюджвання каронавіруса і іншых інфекцый.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск