Менск: у школах прайшлі выпускныя вечары
За дзень зарэгістравана 750 афіцыйных выпадкаў каронавіруса. Міністэрства аховы здароўя заявіла, што гатова да другой хвалі каронавіруса ўвосень.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
– ЮНІСЕФ у Беларусі даставіў 232 дыстанцыйных тэрмометры ў сацыяльныя ўстановы сталіцы.
Менгарвыканкам знізіў арэндную плату за нерухомасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці горада.
„Белгазпрамбанк” пасля працэсуальных дзеянняў Дэпартаменту фінансавых раследванняў у Менску запэўніў, што яны не паўплываюць на фінансавую ўстойлівасць банка.
Некаторыя менскія кінатэатры з 12 чэрвеня зноў пачнуць прымаць наведвальнікаў.
У менскіх школах прайшлі выпускныя вечары. На адным з іх выпускнік выступіў з яркай прамовай аб хуткіх пераменах, выбарах і поклічам: «Жыве Беларусь!».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tut.by