Менск увайшоў у топ-3 папулярных гарадоў СНД у расейских турыстаў



Менск увайшоў у топ-3 папулярных гарадоў СНД у расейскіх турыстаў, паведамляе расейскае аналітычнае агенцтва „ТурСтат”.

Топ-10 гарадоў у расейцаў выглядае так: Баку (Азербайджан), Менск (Беларусь), Алматы (Казахстан), Ерэван (Арменія), Астана (Казахстан), Бішкек (Кыргызстан), Ташкент (Узбекістан), Кішынёў (Малдова), Душанбэ (Таджыкістан) і Ашхабад (Туркменістан).

У сярэднім расейцы трацяць на адпачынак у гарадах і курортах краін СНД ад 50 да 100 даляраў за суткі на пражыванне і харчаванне.

Самыя недарагія летнія туры ў СНД прапануюць Кішынёў і Бішкек, самы танны шопінг — Баку і Астана.

belapan.by