Менск: выбары бліжэй, каронастатыстыка ніжэй



За дзень зарэгістраваны 861 афіцыйны выпадак каронавірусу. Упершыню ачуняўшых больш, чым тых, хто захварэў. З 11 чэрвеня аднаўляюцца аўтобусныя рэйсы з Менска ў Варшаву.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

 

У Беларусі каронавірусную інфекцыю лечаць прэпаратам гідраксіхларахін, які на думку СААЗ, здольны нашкодзіць. Міністэрства аховы здароўя сцвярджае, што выдае прэпарат ва ўмовах стацыянару пад строгім медычным кантролем.

У сталіцы, як і па ўсёй Беларусі з-за пандэміі COVID-19 абмежавалі набор у дзіцячыя сады. На думку спецыялістаў беларускі бізнес апынуўся лепш падрыхтаваным да пераходу ў онлайн, чым у Еўропе.

За красавік і травень грамадскія лазні горада страцілі больш за палову наведвальнікаў. Нацыянальны аэрапорт «Менск» не будзе дапускаць у тэрмінал суправаджаючых асобаў. Пасажыры мусяць быць у масках.

«Падзяліся з лекарам абедам» – у сталіцы пачалі чарговую акцыю дапамогі медыкам. Па жаданні можна зрабіць замову, каб гарачыя абеды даставілі ў Гарадскую станцыю хуткай дапамогі.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск