Менск: яшчэ адзін дзень пандэміі
Мінздароўе катэгарычна ўпэўнена ў тым, што Беларусь выходзіць на плато захворвання каронавіруснай інфекцыяй. Менчукі масава перайшлі на нашэнне масак на вуліцах горада.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння, 16 траўня, у беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
– Валанцёры і арганізацыі працягваюць перадаваць сродкі асабістай абароны для паліклінік і лякарняў сталіцы.
Урад зацвердзіў пералік у тым ліку і менскіх фармацэўтычных арганізацый, якія зараз могуць займацца дастаўкай лекаў наўпрост дадому.
У трох студэнтаў Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта пацвердзілася каронавірусная інфекцыя. Студэнтаў БДАТУ з інтэрната №1, што знаходзіцца на сталічным праспекце Незалежнасці, перасяляюць у Бараўляны. Вызваленыя месцы патрэбныя для далейшай самаізаляцыі.
Тым часам гарадскія ўлады просяць жыхароў ацаніць імідж горада і вырашаць, у якім кірунку развіваць турызм у сталіцы Беларусі.
За тры месяцы эпідэміі каронавіруса больш за 2 000 сем’яў ўтварылася ў Менску.
Беларускае Радыё Рацыя