Менск з раніцы перайшоў на лакальныя мірныя акцыі пратэсту (абнаўляецца)



А 12:00 каля Дзяржаўнай філармоніі стартавала акцыя салідарнасці. Супрацоўнікі разгарнулі плакаты і заспявалі „Магутны Божа”. Колькасць людзей на плошчы каля філармоніі вырасла прыкладна да 250 чалавек.

У Менску на праспекце Незалежнасці праходзіць марш жанчын. Жанчыны ў белым з кветкамі рухаюцца маршам. Колькасць людзей каля 200. Пануе атмасфера пазітыву. Увесь праспект павольна рухаецца, машыны нікуды не спяшаюцца і сігналяць. Жанчыны абмінаюць падземныя пераходы, аддаюць перавагу наземнаму перасоўванню, таму марш павярнуў налева, на вуліцу Захарава, прайшоў вуліцай Захарава да будынка лінгвістычнага ўніверсітэту і вярнуўся назад на праспект. Пакуль усё спакойна.

У Менску працягваюцца стыхійныя выхады грамадзян да розных будынках. Адбываецца гэта як у цэнтры горада, так і аддаленых раёнах. Адна з акцый прайшла побач з Паркам Чалюскінцаў, а цяпер людзі сабраліся насупраць ЦУМа.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Кастуся Багушэвіча