Менскае метро перайшло на зімовы графік працы



28 жніўня, пасля завяршэння сезона масавых адпачынкаў і канікул, Менскі метрапалітэн перайшоў на зімовы графік руху электрацягнікоў, паведамляе прэс-служба сталічнай падземкі.

Так, у будныя дні інтэрвал руху на абедзвюх лініях у ранішнюю і вячэрнюю гадзіны пік (з 7.00 да 9.00 і з 16.00 да 19.00) складзе 2 хвіліны, у няпікавы час — ад 4 да 8 хвілін.

Пасля 22 гадзін саставы будуць курсіраваць з інтэрвалам ад 8 да 12 хвілін. Пасля поўначы і да закрыцця станцый на ўваход інтэрвал складзе 15 хвілін.

Першыя цягнікі з канечных станцый „Уручча” і „Малінаўка” паводле зімовага графіку адпраўляюцца ў 5.32, а з „Магілёўскай” і „Каменнай Горкі” — у 5.33. Апошні цягнік паедзе з канечных станцый у 0.42.

На летні графік Менскі метрапалітэн пераходзіў 26 чэрвеня.

БелаПАН