Менскае плато эксперыментаў



У бліжэйшы час у Беларусі атрымаюць першую партыю экспрэс-тэстаў на каронавірус, якія размяркуюць па медустановах. Рэштай змогуць скарыстацца жадаючыя. На бягучы момант кошт тэсту – каля 4,2 даляра ЗША ў эквіваленце.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:

– На думку Мінздрава, у большасці беларусаў COVID-19 працякае ў лёгкай форме.

Тым не менш прырост за содні выяўленых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі трымае сярэднюю планку ў колькасці 921 пацыента.

Ва ўмовах пандэміі камунальнікі Менску ў першую чаргу дэзінфікуюць  паштовыя скрыні, поручні, дзвярныя ручкі.

Урад Беларусі, пасля першых палёгкаў для бізнэс-сектара, распрацоўвае яшчэ чатыры указы аб падтрымцы асобных сектараў эканомікі ва ўмовах пандэміі COVID-19.

У Менску ўстаноўлены антырэкорд па колькасці здзелак куплі-продажу нерухомасці ў горадзе за апошнія 5 гадоў.

У апошні час у сталіцы сталі частымі крадзяжы з аўтатранспарту. У яксаці  ахвяраў часцйе выступаюць аўтамабілі маркі «BМW”.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск