Менская міліцыя адмовілася заключаць дамовы з арганізатарамі Дня Волі
Дамову з заяўнікамі афіцыйнага святкавання падпісалі толькі медыкі. Міліцыя і камунальныя службы адмовіліся. Пра гэта паведаміў Свабодзе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
«У мінулую пятніцу, калі сыходзіў тэрмін адказу на заяўку, адзін з заяўнікаў Алясей Сігаеў размаўляў з Менскім гарвыканкам. Адказ быў ніякі: ні «так» ні «не». Афіцыйнага адказу чакаем ужо ў панядзелак»,— кажа Кастусёў.
25 Сакавіка Беларусь адзначыць 103-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Заяўку на сёлетняе адзначэнне Дня Волі ў Менску падалі Партыя БНФ, БСДП (Грамада) і Рух «За свабоду».
Беларускае Радыё Рацыя