Менская ёлка ўключана ў спіс лепшых у Еўропе
Незвычайная навагодняя ёлка, усталяваная каля менскага Палаца спорту, увайшла ў спіс лепшых у Еўропе па версіі Euronews.
Аглядальнікі тэлеканала ўнеслі ў спіс лепшых арыгінальную менскую ёлку, якая прадстаўляе сабой піраміду з кольцаў рознага дыяметра, упрыгожаную серабрыстым „дожджыкам” і гірляндамі.
Акрамя ёлкі, усталяванай каля Палаца спорту, у спіс лепшых увайшлі навагоднія прыгажуні з Лондана, Афін, Берліна, Парыжа, Осла і іншых еўрапейскіх гарадоў.
