Менскі гарадскі суд пакінуў журналіста Генадзя Мажэйку пад вартай
Менскі гарадскі суд пакінуў журналіста Генадзя Мажэйку пад вартай. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Мажэйку ў суд не прывозілі.

Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка. Яму выставілі абвінавачанне ў распальванні варожасці (ч.3, арт, 130) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369).
Вечарам 28 верасня на сайце “Камсамольскай праўды ў Беларусі” з’явіўся яго артыкул з каментаром аднакласніцы, датычны праграміста Андрэя Зельцэра, які ў перастрэлцы ў сваёй кватэры на вуліцы Якубоўскага меркавана застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. На наступную раніцу сайт kp.by быў заблакаваны. Беларуская рэдакцыя выдання заявіла пра сваё закрыццё.
