Менскі метрапалітэн перайшоў на зімовы графік працы
З 27 жніўня метрапалітэн перайшоў на зімовы рэжым працы, паведаміла прэс-служба прадпрыемства.
У адпаведнасці з новым графікам, станцыі адкрытыя для пасажыраў з 5.30 да 0.40, станцыя „Купалаўская” з боку вул. К.Маркса — з 7.00 да 21.00.
Першыя цягнікі з канцавых станцый па працоўных днях адпраўляюцца ў 5.32 са станцый „Малінаўка” і „Уручча”; у 5.33 — „Магілёўская” і „Каменная Горка”; па суботах у 5.32 са станцый „Уручча”, „Малінаўка”, „Каменная Горка”, у 5.33 — „Магілёўская”; па нядзелях у 5.32 са станцый „Уручча”, „Малінаўка”, у 5.33 — „Магілёўская”, „Каменная Горка”.
Апошнія цягнікі з канцавых станцый „Малінаўка”, „Уручча” і „Каменная Горка” адпраўляюцца ў 00.42; са станцыі „Магілёўская” — у 00.43.
Інтэрвал руху цягнікоў у ранішнія гадзіны пік з 7.00 да 09.00 і ў вячэрнія гадзіны пік з 17.00 да 19.00 складае дзве хвіліны на першай і другой лініях. Па пятніцах вечаровая гадзіна пік на абедзвюх лініях пачынаецца з 16.00 і сканчаецца ў 18.30. Не ў гадзіны пік інтэрвалы складаюць ад 2 да 15 хвілін.
Расклад руху цягнікоў да 6.00 і пасля 23.00 даступны пасажырам на інфармацыйных дошках у касавых залах і ў тарцах пасажырскіх платформаў кожнай станцыі. БелаПАН